Артыкул у Barnet Post

Мясцовая газэта ў раёне, дзе месьціца нашая бібліятэка, апублікавала вялікае інтэрв’ю зь сябрамі бібліятэчнай рады – Каралінай Мацкевіч і Паўлам Шаўцовым.

Гэты раён, як і ўвесь Лёндан – шматэтнічны, многія нашыя суседзі ніколі ня чулі ці маюць вельмі прыкладнае ўяўленьне пра Беларусь, і адкуль беларускі асяродак зьявіўся ў паўночным Лёндане.

Журналістка Бэла Салціел цудоўна пераказала шматлікія гісторыі і пра бібліятэку з музэем, і пра беларускую царкву, якімі мы падзяліліся зь ёй, і пра тое, што матывуе нас працягваць працу захаваньня і папулярызацыі беларускай спадчыны на Імглістым Альбіёне.

Пабачыць артыкул можна тут: https://barnetpost.co.uk/download (№7, старонкі 9-11).

Tags from the story
0 replies on “Артыкул у Barnet Post”