Кірылічны алфавіт выкырыстоўваецца з X стагодзьдзя. Ён заўсёды быў асноўнай графічнай сістэмай беларускай мовы.
Vykarystańnie łacinskaha ałfavita ŭ biełaruskaj movie siahaje ŭ hłyb viakoŭ. Mnostva važnych tvoraŭ biełaruskaj litaratury paŭstała najpierš na łacincy
Татары пасяліліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIV-XV стагодзьдзях. Яны размаўлялі і пісалі на мясцовай простай мове, ужывалі арабскі шрыфт.
Вялікае Княства Літоўскае
Статут Вялікага Княства Літоўскага з’яднаў у сабе як мясцовыя юрыдычныя традыцыі людзей, што жылі на сучасных землях Беларусі, так і найноўшыя дасягненьні еўрапейскай юрыдычнай думкі.
Вялікае Княства Літоўскае мела высокаразьвітыя эканоміку і гандлёвыя сувязі, што злучала яго як з найбліжэйшымі суседзямі, так і больш далёкімі землямі, што адлюстравла разнастайнасьць манетаў таго часу.
Слуцкія паясы — адзін з каштоўных нацыянальных сімвалаў Беларусі, выдатны прыклад дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што стаў не толькі спадчынай мінулага, але і сучасным брэндам краіны.
Дзяржаўнасьць
Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (1918) стала важным крокам для сучаснай Беларусі, каб атрымаць незалежнасць.
Беларуская дыяспара пранесла і захавала ідэю беларускай дзяржаўнасці цягам ХХ стагодзьдзя.
Ларыса Геніюг, выбітная паэтка, была генэральнай сакратаркай беларускага урада ў выгнаньні. Яна была арыштаваная, высланая ў СССР і зняволеная, але адмовілася прымаць савецкае грамадзянства.
Беларуская дыяспара
Адзір з першых Apple Mac кампутараў з белаускімі шрыфтамі і клавіатурай. Ён выкарыстоўваўся для стварэння мноства перакладаў і арыгінальных прац.
Беларуская царква, што знаходзіцца праз дарогу ад бібліятэкі, з’яўляецца першым драўляным сакральным будынкам ў Лондане з часоў Вялікага пажара 1666.
“Божым шляхам” – рэлігійны часопіс, што друкваўся спачатку ў Парыжу, затым – у Лёндане з 1946 да 1981 года. Гэта было выданьне выключнай якасьці тэкстаў. Бібліяграфія
Беларускія даследаваньні
Першая анталёгія беларускай паэзіі ў ангельскім перакладзе з’явілася ў Лёндане ў 1971.
Ад 1960-з Арнольд Макмілан (Arnold McMillin) даследчык з Лёндана, выдаў восем кніг і дзясяткі артыкулаў па беларускай літаратуры.
Першы навуковы часопіс, прысвечаны беларускім даследаваньням, з’явіўся ў Лёндане ў 1965-м годзе.
Мноства навукоўцаў наведвалі Беларускую скарынаўскую бібліятэку ў Лёндане для самаадукацыі, а таксама напісання сваіх даследаваньняў — артыкулаў і кніг.