Адкрыцьцё выставы “Няскораныя”, прысьвечанай ахвярам палітычных рэпрэсіяў і гвалту ў Беларусі, адбылося ў Скарынаўскай бібліятэцы 5 жніўня 2022 году. Падчас адкрыцьця прайшла куратарская экскурсія, чыталіся вершы і адбылася віртуальнай сустрэча з былой палітзьняволенай Натальляй Хершэ. На ёй прысутнічаў амбасадар Швэйцарыі ў Аб’яднаным Каралеўстве Мы шчыра ўдзячныя:
- Натальлі за шчырую і яркую гаворку;
- амбасадам Швэйцарыі ў Менску і Лёндане за дапамогу з камунікацыяй і перасылкай турэмнай вопраткі Натальлі;
- Віленскаму беларускаму музэю імя Івана Луцкевіча за ўнікальныя экспанаты часоў Гулагу і апошніх гадоў;
- беларускай дыяспары ў Лёндане за артыфакты з акцыяў пратэсту і салідарнасьці.





Паэтка Ганна Комар чытае свой верш “У нашай камэры” падчас экскурсіі па выставе “Няскораныя” ў Скарынаўскай бібліятэцы.
у нашай камеры
на чатырох усё агульнае:
вадкае белае
ліпкае вохравае святло
рыпенне ложка
холад скручаны абаранкам
чыстае паветра са шчыліны ў акне сонца за густым шклом
грукат вольных цягнікоў
бразгат дзвярэй
перастукванне праз сцены
цёплая вада ў душы
дэзадарант
газета сканвордаў
голас які чытае кнігу
згушчаны час
просьбы
праклёны
кашмары і адно на ўсіх
“калі я выйду на волю…”