
У брытанскага перакладніка Нэйтана Джэфэрза ёсьць трагікамічная гісторыя: зь беларускай мовы ён пачаў перакладаць, калі трапіў у аварыю на сваім ровары. А пазнаёміўся ён зь ёй незадоўга перад тым у нашай бібліятэцы.

Вынікам стала падборка вершаў беларускіх паэтак (перакладзеных зь беларускай і расейскай), якая зьявілася ў анляйн-часопісе палітычнае паэзіі і дыскусіі “Matter”. У яе ўвайшлі творы Валянціны Аксак, Веры Бурлак, Вольгі Гронскай, Вольгі Злотнікавай, Надзеі Кахновіч, Ганны Комар, Насьці Шакуновай.
Н. Джэфэрз таксама напісаў рэцэнзію на зборнік вершаў Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна і Зьмітрака Бядулі ў ангельскім перакладзе Веры Рыч, які выйшаў у Лёндане ў 1982 годзе.

Нам вельмі радасна, што візыты ў бібліятэку натхняюць людзей ствараць новыя пераклады і разважаць над нашай літаратурай.