📅 Калі: 11 красавіка 2026 года, а 14:00
📍Дзе: Скарынаўская бібліятэка
Пагаворым пра творы Дж. Р. Р. Толкіна ў беларускім перакладзе. Чаму «Валадар», а не «Ўладар»? Што такое «найсмакуе» і «збраяруч»? Чым пераклад рамана мог бы спадабацца Максіму Гарэцкаму? Што такое алітэрацыйная паэзія і які верш Толкіна амаль усе перакладнікі спрашчаюць? Пра ўсё гэта вы даведаецеся, завітаўшы на імпрэзу.

А на заканчэньне вас чакае паэтычны дыялёг Ігара Кулікова і Ганны Комар, дзе Ігар прадставіць сваю новую кнігу вершаў, якая мае неўзабаве выйсьці ў Варшаве.
