
Шаноўная спадарыня Івонка,
Сардэчна віншуем Вас з Вашым юбілеем.
Прыняўшы кіраўніцтва Радай БНР амаль 30 гадоў таму ў няпросты для Рады і для Беларусі час, Вы зрабілі ўсё магчымае для таго, каб яна была нацыянальным компасам і маральным узорам для беларусаў.
Ваш патрыятызм, ахвярнасьць і шматгадовая праца на ніве беларушчыны зьяўляюцца выдатным прыкладам для нашых суайчыньнікаў, да якога пакаленьня яны б не належалі і ў якое месца на зямлі не закінуў бы іх лёс.
Беларусь будзе жыць, пакуль на сьвеце ёсьць людзі, якія, як Вы, нясуць Беларусь у сэрцы, нягледзячы на гэапалітычныя катаклізмы, варожыя навалы ці сацыяльныя ўзрушаньні.
Мы ганарымся тым, што ад самага пачатку Вы былі зьвязаныя з Скарынаўскай бібліятэкай, ведалі яе айцоў-заснавальнікаў і ахвяравалі ў яе калекцыю Вашыя мастацкія творы, якія цяпер займаюць пачэснае месца ў музэі Скарынаўкі.
Мы зычым Вам моцнага здароў’я, энэргіі і аптымізму, і хутчэй пабачыць лепшыя чысы для нашай Бацькаўшчыны.
Няхай і надалей жыве ў Вас “магутны, сьмелы, наш беларускі вольны дух”!
Апекуны Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане