Анонс: 8-9/05/2026 Штогадовая Лёнданская канфэрэнцыя беларускіх дасьледаваньняў. Далучайцеся!

Далучайцеся да 11-й Лёнданскай канфэрэнцыі беларускіх дасьледаваньняў 8–9 траўня — асабіста або анлайн. Будзем удзячныя, калі дапаможаце распаўсюдзіць інфармацыю пра гэтую ўнікальную падзею!

Што: 11-я Штогадовая Лёнданская канфэрэнцыя беларускіх дасьледаваньняў

Калі: пятніца–субота, 8–9 траўня • 9:00–16:00

Дзе: UCL Institute of Education (20 Bedford Way, London WC1H 0AL)

Квіткі: £15–16.96 (8–9 траўня) (квіткі анлайн/афлайн тут)

Арганізатары: Школа славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў UCL, Ostrogorski Centre, Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны. Падрабзней тут.

Агляд

Сустрэча з экспэртамі па Беларусі — для ведаў, кантактаў і жывых размоваў

Школа славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў UCL, Ostrogorski Centre і Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны супольна прадстаўляюць 11-ю Штогадовую канфэрэнцыю беларускіх дасьледаваньняў, якая зьбярэ дасьледнікаў дзеля абмеркаваньня ключавых падзеяў і дыскусіяў у сучасным беларусазнаўстве.

Канфэрэнцыя адбудзецца 8–9 траўня 2026 году ў гібрыдным фармаце. Праграму завершыць Штогадовая Лёнданская лекцыя беларускіх дасьледаваньняў пасьля асноўных панэляў канфэрэнцыі.

Першы дзень канфэрэнцыі адбудзецца ва UCL, другі — у Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

Канфэрэнцыя будзе арганізаваная паводле тэматычных сэкцыяў, прысьвечаных гісторыі, палітыцы, міжнародным дачыненьням, грамадзтву, культуры і іншым тэмам, з акцэнтам на міждысцыплінарныя падыходы. Панэлі прадставяць сучасныя навуковыя падыходы і мэтадалягічную разнастайнасьць у беларускіх дасьледаваньнях.

Удзельнікі, якія будуць прысутнічаць асабіста, будуць запрошаныя на прыём ва UCL, а таксама на экскурсію па Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны і царкве сьв. Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу.

Абраныя даклады пройдуць рэцэнзаваньне і будуць апублікаваныя ў Journal of Belarusian Studies у 2026 годзе.

У склад аргкамітэту ўваходзяць праф. Ярык Крывы (сустаршыня), праф. Andrew Wilson (сустаршыня), Peter Braga і д-р Караліна Мацкевіч.

Канфэрэнцыя будзе запісвацца, а запісы папярэдніх гадоў даступныя анлайн.

Партнэры канфэрэнцыі: Journal of Belarusian Studies, British Association of Slavonic and East European Studies (BASEES) і Anglo-Belarusian Society.

Калі ласка, дапамажыце распаўсюдзіць інфармацыю з хэштэгам #BelStudies.

Пытаньні адносна канфэрэнцыі: belstudies.conference@gmail.com

0 replies on “Анонс: 8-9/05/2026 Штогадовая Лёнданская канфэрэнцыя беларускіх дасьледаваньняў. Далучайцеся!”