
Далучайцеся да 11-й Лёнданскай канфэрэнцыі беларускіх дасьледаваньняў 8–9 траўня — асабіста або анлайн. Будзем удзячныя, калі дапаможаце распаўсюдзіць інфармацыю пра гэтую ўнікальную падзею!
Што: 11-я Штогадовая Лёнданская канфэрэнцыя беларускіх дасьледаваньняў
Калі: пятніца–субота, 8–9 траўня • 9:00–16:00
Дзе: UCL Institute of Education (20 Bedford Way, London WC1H 0AL)
Квіткі: £15–16.96 (8–9 траўня) (квіткі анлайн/афлайн тут)
Арганізатары: Школа славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў UCL, Ostrogorski Centre, Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны. Падрабзней тут.
Агляд
Сустрэча з экспэртамі па Беларусі — для ведаў, кантактаў і жывых размоваў
Школа славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў UCL, Ostrogorski Centre і Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны супольна прадстаўляюць 11-ю Штогадовую канфэрэнцыю беларускіх дасьледаваньняў, якая зьбярэ дасьледнікаў дзеля абмеркаваньня ключавых падзеяў і дыскусіяў у сучасным беларусазнаўстве.
Канфэрэнцыя адбудзецца 8–9 траўня 2026 году ў гібрыдным фармаце. Праграму завершыць Штогадовая Лёнданская лекцыя беларускіх дасьледаваньняў пасьля асноўных панэляў канфэрэнцыі.
Першы дзень канфэрэнцыі адбудзецца ва UCL, другі — у Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане.
Канфэрэнцыя будзе арганізаваная паводле тэматычных сэкцыяў, прысьвечаных гісторыі, палітыцы, міжнародным дачыненьням, грамадзтву, культуры і іншым тэмам, з акцэнтам на міждысцыплінарныя падыходы. Панэлі прадставяць сучасныя навуковыя падыходы і мэтадалягічную разнастайнасьць у беларускіх дасьледаваньнях.
Удзельнікі, якія будуць прысутнічаць асабіста, будуць запрошаныя на прыём ва UCL, а таксама на экскурсію па Беларускай бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны і царкве сьв. Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу.
Абраныя даклады пройдуць рэцэнзаваньне і будуць апублікаваныя ў Journal of Belarusian Studies у 2026 годзе.
У склад аргкамітэту ўваходзяць праф. Ярык Крывы (сустаршыня), праф. Andrew Wilson (сустаршыня), Peter Braga і д-р Караліна Мацкевіч.
Канфэрэнцыя будзе запісвацца, а запісы папярэдніх гадоў даступныя анлайн.
Партнэры канфэрэнцыі: Journal of Belarusian Studies, British Association of Slavonic and East European Studies (BASEES) і Anglo-Belarusian Society.
Калі ласка, дапамажыце распаўсюдзіць інфармацыю з хэштэгам #BelStudies.
Пытаньні адносна канфэрэнцыі: belstudies.conference@gmail.com