Віншуем шаноўную спадарыню Івонку з юбілеем!

Спадарыня Івонка Сурвілла і айцец Аляксандар Надсан

Шаноўная спадарыня Івонка,

Сардэчна віншуем Вас з Вашым юбілеем.

Прыняўшы кіраўніцтва Радай БНР амаль 30 гадоў таму ў няпросты для Рады і для Беларусі час, Вы зрабілі ўсё магчымае для таго, каб яна была нацыянальным компасам і маральным узорам для беларусаў.

Ваш патрыятызм, ахвярнасьць і шматгадовая праца на ніве беларушчыны зьяўляюцца выдатным прыкладам для нашых суайчыньнікаў, да якога пакаленьня яны б не належалі і ў якое месца на зямлі не закінуў бы іх лёс. 

Беларусь будзе жыць, пакуль на сьвеце ёсьць людзі, якія, як Вы, нясуць Беларусь у сэрцы, нягледзячы на гэапалітычныя катаклізмы, варожыя навалы ці сацыяльныя ўзрушаньні. 

Мы ганарымся тым, што ад самага пачатку Вы былі зьвязаныя з Скарынаўскай бібліятэкай, ведалі яе айцоў-заснавальнікаў і ахвяравалі ў яе калекцыю Вашыя мастацкія творы, якія цяпер займаюць пачэснае месца ў музэі Скарынаўкі.  

Мы зычым Вам моцнага здароў’я, энэргіі і аптымізму, і хутчэй пабачыць лепшыя чысы для нашай Бацькаўшчыны. 

Няхай і надалей жыве ў Вас “магутны, сьмелы, наш беларускі вольны дух”! 

Апекуны Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

0 replies on “Віншуем шаноўную спадарыню Івонку з юбілеем!”