Анонс: 29/04/2026 «НЕАДСТУПНАЯ ПЕСЬНЯ». Сымпозіюм памяці Веры Рыч (1936–2009)

Бібліятэка і Архіў імя Шаўчэнкі і Бібліятэка і Музэй імя Францішка Скарыны запрашаюць далучыцца да сымпозіюму ў гонар 90-годзьдзя з дня нараджэньня Веры Рыч — ангельскай паэткі, публіцысткі, перакладчыцы ўкраінскай і беларускай літаратуры на ангельскую мову. Вера Рыч стварыла першую і дагэтуль найлепшую анталёгію беларускай паэзіі ў ангельскім перакладзе “Like Water,  Like Fire”.

📅 29 красавіка 2026 года а 10:00-17:00 (GMT+1), уваход бясплатны па рэгістрацыі тут.

📍 Лёндан, Бібліятэка і Архіў імя Шаўчэнкі (Shevchenko Library & Archive, Association of Ukrainians in Great Britain, 49 Linden Gardens, London W2 4HG, UKLondon, England)

💻 Таксама будзе магчымасьць далучыцца онлайн (спасылка зьявіцца пазьней)

Будзем радыя бачыць вас сярод удзельнікаў і гасьцей!

0 replies on “Анонс: 29/04/2026 «НЕАДСТУПНАЯ ПЕСЬНЯ». Сымпозіюм памяці Веры Рыч (1936–2009)”