Тэстамэнт старшыні Рады БНР і іншае з архіва М. Абрамчыка вернута і перададзена Скарынаўцы!

Шаноўныя сябы, віншуем вас з Днём волі выдатнымі навінамі!

Сакратар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Апякунская рада Беларускай Бібліятэкі і Музэю імя Ф. Скарыны ў Лёндане радыя паведаміць аб перадачы Бібліятэцы часткі дзяржаўнага архіву БНР, які зьберагаўся ў с.п. Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка.

Ліст-Тэстамэнт старнышні Рады БНР Васіля Захаркі ад 6 сакавіка 1943 г. аб перадачы паўнамоцтваў старшыні Рады Міколу Абрамчыку, прызначэнні Сакратаром Прэзыдыюма Ларысы Геніюш, а таксама перадачы архіваў Рады БНР гэтым асобам. Цяпер захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы.

Пасьля сьмерці Міколы Абрамчыка ў 1970 годзе, рашэньнем Рады БНР дакумэнты Рады зь яго архіву мусілі быць перададзеныя на захаваньне і для дасьледваньня ў Бібліятэку імя Ф. Скарыны, аднак да 2025 году апынуліся па-за валоданьнем Рады БНР.

Копія Ліста-Тэстамэнта старнышні Рады БНР Васіля Захаркі ад 23 красавікакавіка 1943 г. (па-французку) аб перадачы паўнамоцтваў старшыні Рады Міколу Абрамчыку, прызначэнні Сакратаром Прэзыдыюма Ларысы Геніюш, а таксама перадачы архіваў Рады БНР гэтым асобам. Цяпер захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы.

Цяпер, пасьля аднаўленьня ўласнасьці Рады БНР над гэтымі дакумэнтамі, было пагоджана, што Рада БНР перадае Архіў Міколы Абрамчыка на захаваньне і выкарыстаньне Беларускай бібліятэцы ім. Ф. Скарыны да часу складаньня гістарычнага мандату Рады БНР адпаведна Статуту Рады БНР і прыняцьця супольнага рашэньня аб далейшым юрыдычным лёсе Архіву. Пасьля папярэдняй інвэнтарызацыі Архіву, ён стане даступны дасьледчыкам у блізкім часе.

Пасьведчэньне Намесьніка Старшыні Рады БНР Васіля Захаркі, падпісаная Старшынём П. Крачэўскім і Сакратаром Я. Малюнькам 12 мая 1920 года.

0 replies on “Тэстамэнт старшыні Рады БНР і іншае з архіва М. Абрамчыка вернута і перададзена Скарынаўцы!”