Скарынаўская бібліятэка ёсьць месцам, вакол якога гуртуюцца розныя культурніцкія суполкі беларускай дыяспары. Адна зь іх — фальклёрны гурт «Вір» пад кіраўніцтвам фальклярысткі Эвеліны Шчадрыной, чые выступы ўжо сталі неад’емнай часткай беларускага жыцьця ў Брытаніі.
Калі вы яшчэ ня мелі магчымасьці пачуць і пабачыць нашых выбітных сьпевакоў, запрашаем паглядзець відэа, нядаўна запісанае ў садзе бібліятэкі. У ім гурт распавядае пра традыцыі сьвяткаваньня Юр’я ў Беларусі.
А калі жадаеце далучыцца да сьпеўнага гуртка — будзем радыя вас бачыць!