Адкрыцьцё выставы “Няскораныя”

Адкрыцьцё выставы “Няскораныя”, прысьвечанай ахвярам палітычных рэпрэсіяў і гвалту ў Беларусі, адбылося ў Скарынаўскай бібліятэцы 5 жніўня 2022 году. Падчас адкрыцьця прайшла куратарская экскурсія, чыталіся вершы і адбылася віртуальнай сустрэча з былой палітзьняволенай Натальляй Хершэ. На ёй прысутнічаў амбасадар Швэйцарыі ў Аб’яднаным Каралеўстве Мы шчыра ўдзячныя:

  • Натальлі за шчырую і яркую гаворку;
  • амбасадам Швэйцарыі ў Менску і Лёндане за дапамогу з камунікацыяй і перасылкай турэмнай вопраткі Натальлі;
  • Віленскаму беларускаму музэю імя Івана Луцкевіча за ўнікальныя экспанаты часоў Гулагу і апошніх гадоў;
  • беларускай дыяспары ў Лёндане за артыфакты з акцыяў пратэсту і салідарнасьці.

Паэтка Ганна Комар чытае свой верш “У нашай камэры” падчас экскурсіі па выставе “Няскораныя” ў Скарынаўскай бібліятэцы.

у нашай камеры 
на чатырох усё агульнае: 
вадкае белае 
ліпкае вохравае святло 
рыпенне ложка 
холад скручаны абаранкам 
чыстае паветра са шчыліны ў акне сонца за густым шклом 
грукат вольных цягнікоў 
бразгат дзвярэй 
перастукванне праз сцены 
цёплая вада ў душы 
дэзадарант 
газета сканвордаў 
голас які чытае кнігу 
згушчаны час 
просьбы 
праклёны 
кашмары і адно на ўсіх 
“калі я выйду на волю…”

0 replies on “Адкрыцьцё выставы “Няскораныя””