Збор сродкаў для Галіны Казіміроўскай, сяброўкі Бібліятэкі, на барацьбу з анкалагічнай хваробай

Кіраўніца Вольнага хору і добрая сяброўка нашае бібліятэкі Галіна Казіміроўская ў бядзе — яна змагаецца з анкалягічнай хваробай. ❗️❗️❗️

Апошнія некалькі гадоў Галіна дасьледавала і апрацоўвала спадчыну кампазытара Міколы Куліковіча, якая захоўваецца ў нашым архіве.

На нашым сайце можна азнаёміцца з прамежкавымі вынікамі яе працы.

У мінулым годзе спадарыня Галіна выпусціла альбом, частка матэрыялаў была апрацаваная менавіта з архіўных матэрыялаў Скарынаўскай бібліятэкі.

У 2024 г. спадарыня Галіна і ейны хор Concordia прыяжджалі з канцэртамі ў Лёндан і выступалі з праграмай “Гучыць Скарынаўка” ў царкве Сьв. Кірылы Тураўскага і Ўсіх Сьв. Апекуноў Беларускага Народа.

Дапамагчы Галіне Казіміроўскай можна пералічыўшы грошы на рахунак Беларускага Харытатыўнага Фонду ў Брытаніі (UK charity number: 1057033). Падаткаплацельшчыкі Брытаніі могуць пералічыць сродкі праз CAF. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя непасрэдна Галіне.

Bank Name: Barclays Bank 

Account Name: Belarusian Charitable Trust Limited Donation Account

Sort Code: 20-46-60

Account No: 60103446

SWIFTBIC: BUKBGB22             

IBAN: GB32 BUKB 2046 6060 1034 46

❗️Please designate your donation “For Galina Kazimirouskaya”❗️


P.S.: Спадарыня Галіна паабяцала прыехаць у Бібліятэку пасля ацалення: “Вялікі дзякуй за падтрымку!!! Папраўлюся і зноў прыеду ў любімую Бібліятэку,” – так яна пракаментавала допіс ад Бібліятэкі на Фэйсбуку пра фінасавы збор для яе.

0 replies on “Збор сродкаў для Галіны Казіміроўскай, сяброўкі Бібліятэкі, на барацьбу з анкалагічнай хваробай”