📍 Калі: 2 мая а 2-й гадзіне дня
📍 Дзе: Скарынаўка (37 Holden Rd, London N12 8HS)
📍 Унёсак: £10 (дзецям бясплатна)
Запіс у прыват:
WhatsApp ±447780458500
Instagram @evelina_shchadryna
Сьвята бяз танцаў? Не, не чулі 😁
Спадзяемся, што ў дадатак да чытальнага і сьпеўнага гурткоў пры бібліятэцы, зьявіцца і танцавальны! Выбітная фальклярыстка і кіраўніца гурта «Вір» Эвеліна Шчадрына запрашае на танцавальны практыкум па БЕЛАРУСКІХ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАХ, якія ёсьць неад’емнай часткай любога сьвята!
✨ У праграме:
• асновы побытавых танцаў
• жывое знаёмства з традыцыяй
• некалькі папулярных танцаў — адразу ў рух!
Без падрыхтоўкі — можна ўсім!
Бярыце з сабой добры настрой і жаданьне вірыць у танцы! 😉