“What Now, Mr. Wolf?”

Скарынаўская бібліятэка запрашае на прэзэнтацыю кнігі “What Now, Mr. Wolf?”, якая нядаўна выйшла ў ірляндзкім выдавецтве Bullaun Press. Аповесьць была выдадзеная па-беларуску ў 2020-м годзе, і з таго часу была перакладзеная на шэсьць моваў і ўганараваная літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Гэта першы пераклад аповесьці на ангельскую мову.
На сустрэчы перакладчыкі Эля і Джым Дынглі распавядуць, як працавалі над перакладам, каб перадаць сутнасьць кнігі, у якой складаная гісторыя Беларусі ХХ-га стагодзьдзя падаецца праз словы i ўспаміны беларускіх жанчын. Госьці сустрэчы таксама змогуць пачуць тэксты са сцэны: паэтка Ганна Комар і акторка Алена Вайцяхоўская прадставяць тэатральную чытку ўрыўкаў пад музычнае афармленьне Алесі Манкоўскай.
📅 Калі: 11 ліпеня 2016 году, а 15:00
📍Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Rd, N12 8HS (станцыя мэтро Woodside Park)
Мовы імпрэзы: ангельская і беларуская.
Імпрэза пройдзе ў гібрыдным фармаце. Уваход бясплатны, рэгістрацыя і спасылка на зум праз https://www.eventbrite.ie/e/launch-of-what-now-mr-wolf-tickets-1989662108928
Кнігу можна набыць у выдавецтвы “Скарына”.