Скарбы
Пазнаёмцеся з захапляльнай гісторыяй і культурай Беларусі праз больш як дваццаць унікальных і незвычайных прадметаў з калекцыяў Беларускае Бібліятэкі і Музэю імя Францішка Скарыны.

Музэй
Музэйная калекцыя адносна невялікая па памерах, але багатая на разнастайнасьць і значнасьць артэфактаў: мапы Беларусі з XVI стагодзьдзя, Слуцкія паясы, манэты Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVII стагодзьдзяў, часовыя банкноты, выдадзеныя ў 1918 годзе, паштовыя маркі, дакумэнты перыяду Беларускай Народнай Рэспублікі, выдатныя ўзоры народнага і рэлігійнага мастацтва. Найстарэйшы рукапіс у калекцыі датуецца 1499 годам.

Бібліятэка
Кніжная калекцыя налічвае звыш 20 000 кніг розных перыядаў па ўсіх тэмах, якія цікавяць беларусаў, на розных мовах. Большасьць зь іх былі выдадзеныя ў Беларусі.
На працягу многіх гадоў бібліятэка набывала і выпісвала розныя перыядычныя выданні, у тым ліку выпускі першых гадоў існавання беларускіх часопісаў і газет. У цяперашні час бібліятэчная калекцыя даступная для карыстання ў самой бібліятэцы. Мы працуем над тым, каб у бліжэйшай будучыні можна было браць кнігі ў арэнду.

Архівы
Апошнім часам архіўныя калекцыі і зьвязаная зь імі дзейнасць выклікалі асаблівую цікавасць у даследчыкаў і грамадскасьці. Гістарычны архіў уключае асабістыя нататкі, ліставаньне і дасьледчыя матэрыялы, што датычаць культурнага і рэлігійнага жыцьця беларусаў дыяспары і ў Беларусі. Акрамя папяровага гістарычнага архіва, бібліятэка падтрымлівае некалькі лічбавых архіўных праектаў.

Мастацтва
Калекцыя твораў выяўленчага мастацтва ўключае працы беларускіх мастакоў: К. Кастравіцкага, П. Сергіевіча, В. Жаўняровіча, П. Мірановіча, У. Шыманца, М. Наўмовіча, М. Саўкі-Міхальскага, М. Паўлоўскага, Г. Паплаўскага, Б. Заборава і І. Сурвілы.
