
Скарынаўская бібліятэка і выдавецтва “Скарына” запрашаюць на сяброўскую гутарку пра мову, культуру і традыцыю.
Нашая госьця — Сьвятлана Лясовіч, дасьледніца і старшыня Інстытуту беларускае мовы.
У аўторак 20 студзеня 2026г. а 18:30 у Скарынаўскай бібліятэцы, 37 Holden Rd London N12 8HS пагаворым пра тое, як мова захоўвае памяць пра мінулае, як праз словы праяўляецца сьветапогляд, якія словы выдаюць “свайго” і дапамагаюць пазнаць рэгіянальную культуру, пра тое, што такое этнаграфізмы і чаму яны — сапраўдныя нацыянальныя скарбы.
А яшчэ, на сустрэчы вы пабачыце рэканструяваны берасьцянік, падораны бібліятэцы ганчаром і рэканструктарам Валерам Зінкевічам, і даведаецеся, якое месца гэты выраб займае у беларускай традыцыі, і што мова можа пра яго расказаць.
Прыходзьце па жывое слова і нечаканыя адкрыцьці!😊
Да сустрэчы можна будзе далучыцца онлайн па спасылцы: https://us02web.zoom.us/j/81901996580?pwd=oOmP28pe9fl5bC3g8aLHnKngX7j1oz.1