Анонс: 2/05/2025 (субота) танцавальны практыкум па БЕЛАРУСКІХ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАХ (падрыхтоўка да Купальля)

📍 Калі: 2 мая а 2-й гадзіне дня

📍 Дзе: Скарынаўка (37 Holden Rd, London N12 8HS)

📍 Унёсак: £10 (дзецям бясплатна)

Запіс у прыват:

WhatsApp ±447780458500

Instagram @evelina_shchadryna

Сьвята бяз танцаў? Не, не чулі 😁

Спадзяемся, што ў дадатак да чытальнага і сьпеўнага гурткоў пры бібліятэцы, зьявіцца і танцавальны! Выбітная фальклярыстка і кіраўніца гурта «Вір» Эвеліна Шчадрына запрашае на танцавальны практыкум па БЕЛАРУСКІХ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАХ, якія ёсьць неад’емнай часткай любога сьвята!

✨ У праграме:

•⁠  ⁠асновы побытавых танцаў

•⁠  ⁠жывое знаёмства з традыцыяй

•⁠  ⁠некалькі папулярных танцаў — адразу ў рух!

Без падрыхтоўкі — можна ўсім!

Бярыце з сабой добры настрой і жаданьне вірыць у танцы! 😉

0 replies on “Анонс: 2/05/2025 (субота) танцавальны практыкум па БЕЛАРУСКІХ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАХ (падрыхтоўка да Купальля)”