Графіка
Вялікую частку мастацкай калекцыі бібліятэкі складаюць творы графікі. Тут знаходзяцца рэдкія эскізы Каруся Каганца, арыгінальны малюнак Язэпа Драздовіча з аўтографам, лінарыты фінскага мастака, выпускніка Віцебскай мастацкай школы, Алексантэры Ахола-Вало, афорт Міхася Сеўрука, каляровыя манатыпіі Барыса Малкіна, значны збор афортаў Барыса Заборава і многія іншыя творы.
Калекцыя графікі склала аснову выставы, што была наладжаная бібліятэкай у 2020 годзе на 100-я ўгодкі Віцебскага мастацкага аб’яднаньня УНОВИС.
Жывапіс
Жывапіс з збору Іосіфа Левітана
Калекцыя з 15 палотнаў, перададзеная Іосіфам Левітанам у дар Скарынаўскай бібліятэцы ў 2026 годзе, прадстаўляе розныя плыні беларускага мастацтва канца ХХ стагодзьдзя — ад рэалістычных пэйзажаў Віталя Цьвіркі да поставангардных твораў Аляксея Жданава і Артура Клінава.
З канца стагодзьдзя.
Сяргей Харэўскі пра новыя паступленьні ў мастацкую калекцыю Скарынаўскае бібліятэкі






















