Art collection

Графіка

Вялікую частку мастацкай калекцыі бібліятэкі складаюць творы графікі. Тут знаходзяцца рэдкія эскізы Каруся Каганца, арыгінальны малюнак Язэпа Драздовіча з аўтографам, лінарыты фінскага мастака, выпускніка Віцебскай мастацкай школы, Алексантэры Ахола-Вало, афорт Міхася Сеўрука, каляровыя манатыпіі Барыса Малкіна, значны збор афортаў Барыса Заборава і многія іншыя творы. Калекцыя графікі склала аснову выставы, што была наладжаная бібліятэкай у 2020 годзе на 100-я ўгодкі Віцебскага мастацкага аб’яднаньня УНОВИС.