
20 красавіка 2007 году памёр Гай Пікарда (1931-2007), ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры
Пікарда захапляўся царкоўнымі харавымі сьпевамі і аднойчы вырашыў арганізаваць канцэрт, для якога яму параілі ўключыць у праграму і беларускую музыку.
Беларусь, рэгіён зьмяшаных культурных стыляў — праваслаўнага, рымска-каталіцкага, грэка-каталіцкага, габрэйскага й татарскага — выклікала ў Пікарда велізарнае захапленьне на ўсё жыцьцё. Для вывучэньня беларускай культуры Пікарда яны разам з Обэранам Гэрбэртам у 1954 заснавалі ангельска-беларускае таварыства. У 1961–1970 Пікарда выкладаў музыку й сьпевы ў беларускай школе імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане.
(нататка падрыхтаваная паводле публікацыі “Радыё Сваода”)