18-19 верасьня – Моўны сымпозіюм да 100-годзьдзя з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана

Інстытут беларускае мовы і Беларуская бібліятэка і музэй імя Скарыны запрашаюць на сымпозіюм у гонар стагодзьдзя айца Аляксандра Надсана. Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Akademisches Netzwerk Osteuropa – akno e.V., the Association of Belarusians in Great Britain, and the European Union ў памяшканьні бібліятэкі ў гібрыдным фармаце. Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя прысутных гасьцей праз Eventbrite – https://nadson-100-years.eventbrite.com. Каб атрымаць запрашэньне ў Zoom, напішыце нам на імэйл library@skaryna.org.uk.

Адносіны да якой-колечы мовы — найлепшы паказьнік нашых адносінаў да народу, які зьяўляецца яе носьбітам (А. Надсан)

Айцец Аляксандaр Надсан – сьвятар, дзеяч беларускай эміграцыі і навукоўца, які зрабіў унёсак у многія дысцыпліны. Велізарным быў ягоны даробак як мовазнаўцы і перакладніка літургічных і біблійных тэкстаў. Ён вёў актыўную перапіску з заходнімі і беларускімі дасьледнікамі і стаў адной з цэнтральных постацей беларусазнаўства на Захадзе.

ПРАГРАМА СЫМПОЗІЮМУ


ПЯТНІЦА 18 ВЕРАСЬНЯ

10.00 Вітальнае слова ад арганізатараў

СЭКЦЫЯ 1. МОЎНАЯ СПАДЧЫНА І СКАРЫНАЗНАЎСТВА

10.20 Вінцук Вячорка. Айцец Аляксандар Надсан як захавальнік клясычнага моўнага канону.

10.35 Уладзіслаў Гарбацкі. Мова ў варунках акупацыі: сацыялінгвістычныя развагі айца Аляксандра Надсана.

10.50 Ала Пігальская. Спадчына айца Аляксандра Надсана і канструяванне беларускай тоеснасці праз постаць Скарыны.

СЭКЦЫЯ 2. МОВАЗНАЎСТВА I РЭЛІГІЙНАЯ ГІСТОРЫЯ

11.45 Іна Каліта. Рэлігійны стыль і яго асаблівасці ў беларускай традыцыі

12.00 Аляксандр Адамковіч. Арцыбіскуп Юры Матулевіч і ордэн айцоў марыянаў у працах А.Надсана.

12.15 Наста Ільіна. Дзейнасць грэка-каталіцкага святара айца Вацлава Аношкі ў міжваеннай Польшчы.

СЭКЦЫЯ 3. СКАРЫНАЎСКАЯ БІБЛІЯТЭКА І ДЫЯСПАРА

14.00 Святлана Лясовіч. Moвазнаўчая калекцыя Бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане.

14.15 Радаслаў Калета. Некаторыя мовазнаўчыя й (глота)дыдактычныя выданьні Скарынаўскае бібліятэкі.

14.30 Павал Шаўцоў. Guy Picarda (1931-2007) — London lawyer who strived to give Belarus an elevated image.

14.45 Марына Антанюк-Пруто. The Languages of the Belarusian Diaspora in Germany: New Trends and Perspectives.

СУБОТА 19 ВЕРАСЬНЯ

11.00 Малебен за беларускі народ (аўтарства а. Аляксандра Надсана) у царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага адправіць а. Сяргей Стасевіч.

СЭКЦЫЯ 4. СУЧАСНЫЯ БЕЛАРУСІСТЫЧНЫЯ ДАСЬЛЕДАВАНЬНІ Ў РЭЧЫШЧЫ ПРАЦ АЛЯКСАНДРА НАДСАНА

Мадэратар Сяргей Шупа

12.00 Думаць (з) традыцыяй: гісторыя беларускай думкі як праект і як дыскурс.

12.20 Традыцыйная культура як інтэлектуальны выклік.

14.00 Тацьцяна Астроўская, Ігар Іваноў. Прэзэнтацыя паэтычнага зборніка “Spiritus flat ubi vult”.

14.40-16.40 Сучасьнікі аб а. А. Надсане. Успаміны. Вольны мікрафон.

16.40 Падсумаваньне і закрыцьцё сымпозіюму.

18.00 Фальклёрная канцэртная праграма Алесі Манькоўскай і Эвэліны Шчадрыной “Дрэва” з удзелам гурта “Вір”.

Мовы мерапрыемства: беларуская, ангельская.

0 replies on “18-19 верасьня – Моўны сымпозіюм да 100-годзьдзя з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана”