Дарагія беларусы!
Фальклёрны гурт “Вір” Беларускае бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане запрашае вас разам адсьвяткаваць МАСЬЛЕНІЦУ.
Калі: 15 лютага а 14.00
Дзе: Сад Скарынаўкі (37 Holden Rd, London N12 8HS)
Вітаюцца ахвяраваньні ў памеры £10 на падтрымку працы гурта “Вір” і Скарынаўскай бібліятэкі.
15 лютага ў садзе бібліятэкі будзем сьпяваць народныя песьні, паліць вогнішча, вадзіць карагоды, ладзіць традыцыйныя гульні і спаборніцтвы, спальваць пудзіла Зімы. Будзе таксама кірмаш і супольнае масьленічнае частаваньне.
Гэтае сьвята дае беларусам магчымасьць у лёнданскіх умовах разам пражываць традыцыю — напячы самім бліноў на супольны стол, узяць удзел у сьпевах і гульнях. Запасайцеся добрым настроем, бярыце з сабою бліны і пірагі, сырныя і масьляныя стравы і пітво, БУДЗЕМ РАЗАМ ЗІМУ ПРАГАНЯЦЬ І ВЯСНУ СУСТРАКАЦЬ!!!