Сустрэча зь Сьвятланай Лясовіч: моўныя маркеры ідэнтычнасці, дыялекты і прымаўкі

Сустрэча са Сьвятланай Лясовіч, якая прайшла 20 студзеня ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лёндане, атрымалася вельмі жывой і багатай на цікавыя адкрыцьці.

Дасьледніца распавядала пра моўныя маркеры ідэнтычнасьці у традыцыйнай і ў сучаснай культурах, пра сувязь мовы з ляндшафтам, пра адносіны паміж дыялектам і трасянкай, пра фразэалягізмы і слоўнікі.

Удзельнікі згадвалі прымаўкі сваіх бацькоў, дзядоў і бабуль, а таксама выразы, якія замацаваліся ў мове ў апошнія гады.

У працяг гутаркі пра мову, культуру і традыцыю, Сьвятлана Лясовіч перадала бібліятэцы ў падарунак “Беларуска-рускі слоўнік крыміналістычных тэрмінаў” У.П. Шыянка пад ейнай рэдакцыяй — першы спэцыялізаваны слоўнік у гэтай галіне. А таксама каштоўны ганчарны выраб — рэканструяваны гляк-берасьцянік, зроблены Народным майстрам Валерыем Зінкевічам па адноўленай тэхналёгіі, цяпер амаль забытай у Беларусі (пра берасьцянік у асобным допісе).

Прадстаўнік апекунскай рады Бібліятыкі Павел Шаўцоў са Святланай Лістовіч 10 студзеня 2026 г.
0 replies on “Сустрэча зь Сьвятланай Лясовіч: моўныя маркеры ідэнтычнасці, дыялекты і прымаўкі”