Самвыдат, эміграцыя і камунікацыя: пра тэкст Алеся Каўкі 1979 г.

У навуковым часопісе Topos, які выдае віленскі Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт, выйшаў артыкул https://journals.ehu.lt/inde…/topos/article/view/1523/1203 гісторыцы Тацьцяны Астроўскай пра “Письмо русскому другу” Аляксея Каўкі (1937–2024) – раньні прыклад беларускага тамвыдаву. Тэкст быў выдадзены ў Лёндане ў 1979 г. Да публікацыі спрычыніўся біскуп Чэслаў Сіпопіч (адзін з заснавальнікаў Скарынаўкі), а на ангельскую тэкст пераклаў Джым Дынглі, шматгадовы сакратар бібліятэчнае рады. Друкапіс беларускага перакладу “Ліста”, які чытаўся на Радыё Свабода, захоўваецца ў нашым архіве.

Артыкул Т. Астроўскай цікавы канцэптуалізацыяй беларускага культурнага супраціву сацыялістычнага часу як антыкаляніяльнага па сутнасьці і крытыкай дагэтуль жывога на захадзе (і ня толькі) погляду на савецкі самвыдаў, які маргіналізуе нерасейскія народы і згладжвае глыбіну культурнага супраціву ў СССР, у тым ліку — у савецкай Беларусі.

З артыкула можна даведацца, як непадцэнзурныя выданьні з Савецкай Беларусі траплялі ў Лёндан, у Скарынаўскую бібліятэку, набывалі тут гучаньне і станавіліся даступнымі для дасьледнікаў.

Адсканаваная копія публікацыі “Лісту” А. Каўкі

0 replies on “Самвыдат, эміграцыя і камунікацыя: пра тэкст Алеся Каўкі 1979 г.”