Экспэдыцыя 1928 году Вацлава Ластоўскага

Фотаальбом

Да 140-годзьдзя Вацлава Ластоўскага (нар. 8 лістапада 1883 г.) Скарынаўская бібліятэка публікуе матэрыялы фотаальбома этнаграфічнай экспэдыцыі 1928 году на Случчыну і Мазыршчыну. Кіраўніком экспэдыцыі быў Ластоўскі, які ў той час загадваў катэдрай этнаграфіі Інбелкульту і быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю.

Меркаваная дата выхаду альбому — красавік 2024 г. Сачыце за абвесткамі ў сацыяльных сетках бібліятэкі ці падпішыцеся на рассылку выдавецтва. Рэпрадукцыі выбраных здымкаў можна набыць у кнігарні выдавецтва “Скарына”.

Складаны лёс напаткаў як матэрыялы экспэдыцыі, так і ейных удзельнікаў — наперадзе будуць сталінскія рэпрэсіі і акупацыя — але фотаальбом, уратаваны пасьля вайны, захаваўся ў Лёндане.

Каштоўнасьць гэтых матэрыялаў цяжка пераацаніць. Яны перадусім — важная этнаграфічная крыніца для сёньняшніх дасьледнікаў. А таксама яркі візуальны артэфакт — культурны помнік прыгожай і зьніклай эпохі.

Архіў забытай экспэдыцыі — уступны артыкул Вольгі Лабачэўскай.





0 replies on “Экспэдыцыя 1928 году Вацлава Ластоўскага”