Прэзэнтацыя кнігі Ганны Комар

5-га траўня ў бібліятэцы прайшла прэзэнтацыя новай паэтычнай кнігі Ганны Комар “Мы вернемся”. У кнізе гучаць галасы дваццаці беларускіх уцекачоў – рэальных асобаў, чыім сьведчаньням аўтарка надала паэтычную форму. Пасьля прэзэнтыцыі было жывое абмеркаваньне і паэтку доўга не адпускалі, а асобнікі з аўтографам хутка разыйшліся. Адзін асобнік аўтарка падпісала для Скарынаўкі.

0 replies on “Прэзэнтацыя кнігі Ганны Комар”