Аўтамабіль і беларуская дыяспара

Аўтамабіль - брашура 1947 г.

Беларусы, якія былі ў лягерах для перамешчаных асобаў пасьля другой сусьветнай, думалі ня толькі пра жахлівую вайну, сталінскі рэжым на Беларусі ды як здабыць кавалак хлеба – яны таксама разважалі і пісалі пра аўта!

Скарынаўка захоўвае два выданьні падручніка па аўтамабілезнаўству (з схемамі ды малюнкамі), які быў апублікаваны ў Ватэнштэце, Нямеччына, у 1947 годзе і будзе цікавым тым, хто вывучае гісторыю аўтамабіляў, а таксама тым, хто жадае ведаць тэхнічную тэрміналёгію на беларускай мове.

«… кожны шафёр-чужаземец павінен вывучыць правілы руху на публічных дарогах і паліцэйскіх правіл тае краіны, у якой ён знаходзіцца», – трапна рэкамэндуе беларусам падручнік. Карыстаймася гэтай рэкамэндацыяй і сёньня!

Аўтамабіль - схема з брашуры 1947 г.
0 replies on “Аўтамабіль і беларуская дыяспара”