
Ці вы гаворыце і чытаеце па-беларуску, ці проста цікавіцеся беларускай мовай і тым, як яна гучыць, жыве і разьвіваецца сёньня?
Скарынаўская бібліятэка і выдавецтва “Скарына” запрашаюць на сустрэчу з дасьледніцай-беларусісткай, старшынёй Інстытуту беларускае мовы Сьвятланай Лясовіч.
За кубкам гарбаты пагаворым пра працу Інстытуту і практыку жывой беларускай мовы і атрымаем адказы на пытаньні.
Панядзелак 13 кастрычніка 2025г. а 18:00 у Скарынаўскай бібліятэцы, 37 Holden Rd London N12 8HS
Уваход вольны — прыходзьце, будзе цікава!