![](https://skaryna.org/wp-content/uploads/2022/01/PXL_20220123_144422168-2.jpg)
![](https://skaryna.org/wp-content/uploads/2022/01/272299257_4704355496309335_8237659990609487804_n.jpg)
![](https://skaryna.org/wp-content/uploads/2022/01/Alaksandar._Аляксандар_A._Guagnini_1578.jpg)
![](https://skaryna.org/wp-content/uploads/2022/01/PXL_20220123_144450321.jpg)
![](https://skaryna.org/wp-content/uploads/2022/01/ZyhimontIII.jpg)
Найстарэйшая манэта ў калекцыі Скарынаўкі – паўгрош вялікага князя Аляксандра Ягелончыка, адбіты дзесьці паміж 1492г. і 1501г. На абвэрсе манэты – герб “Пагоня” (падобна – найстарэйшая выява “Пагоні” ў зборах нашага музэя) з надпісам MON ALEXANDRI, на рэверсе – польскі арол з надпісам MAGNI DUC LITVANIE. Гравюра з партрэтам Аляксандра Ягелончыка ўзятая з тома Алесандра Гваньіні “Апісаньне эўрапейскай Сарматыі” (1581), асобнік якога таксама захоўваецца ў Скарынаўцы.
Сярод пазьнейшых манэтаў – 4 паўгрошы Жыгімонта І Старога, датаваныя 1509-152(?)гг., 5 паўгрошаў Жыгімонта ІІ Аўгуста (1547-1565), срэбны траяк (тры грошы) Стэфана Баторыя (1587), траякі (1593, 1597(?)) і грош (1625) Жыгімонта ІІІ Вазы і тры баратынкі – мядзяныя шэлягі Яна Казімера, адбітыя ў 1666г. у Берасьці. На апошнім здымку – павялічаны срэбны траяк з выявай караля і вялікага князя Жыгімонта ІІІ.