Анонс. Эвэліна Шчадрына запрашае на Пакроўскія вячоркі 18/10/2025

Эвеліна Шчадрына і Пакроўскія вячоркі
Эвеліна Шчадрына запрашае на Пакроўскія вячоркі

Калі: субота, 18 кастрычніка, 16.00

Дзе: Бібліятэка імя Ф. Скарыны ў Лёндане

Кошт удзелу: £15

10 месцаў.

“У суботу 18 кастрычніка а 16-й гадзіне запрашаю вас на Пакроўскія вячоркі з цёплай утульнай атмасферай, прыгожымі лірычнымі песнямі восені, араматнай травяной гарбатай і смачнай дамашняй выпечкай.

Што будзем рабіць:

‌спяваць паўночна-беларускія песні восені адпаведна аўтэнтычных узораў,

‌гутарыць пра Пакроўскія вяселлі і развучваць вясельную песню,

‌танчыць побытавы танец з прыпеўкамі.

‌Ну а 5 o’clock – нязменны час для адпачынку з гарбатай, пірагом і мёдам у добрай кампаніі.

Прапаную дрэс-код: адзенне ў восеньскіх альбо нацыянальных колерах.

Калі ласка, прыходзьце за песнямі, прысмакамі і цеплынёй утульнага вечару!

Запіс у прыват:

WhatsApp +447780458500

Instagram: @evelina_shchadryna

FB: https://www.facebook.com/share/19hDkugUbJ/

0 replies on “Анонс. Эвэліна Шчадрына запрашае на Пакроўскія вячоркі 18/10/2025”