Анонс. 25/10/25 Музыкальна-паэтычная вечарына да Ночы расстраляных паэтаў у Беларускай царкве Лёндана

Эвеліна Шчадрына і Алеся Манькоўская (злева направа)

Калі: 25 кастрычніка а 17.30

Дзе: Беларуская царква Сьвятога Кірылы Тураўскага  (Marian House,  Holden Avenue, London,  N12 8HY)

Унёсак: £10 (наяўнымі) ля ўваходу

Беларуская царква запрашае на музычна-паэтычную вечарыну памяці, прысьвечаную Ночы расстраляных паэтаў.  

Алеся Манькоўская і Эвеліна Шчадрына прадставяць новую праграму па матывах фольк-араторыі “SkarБ” з удзелам Хасэ-Мануэля Гадзіа (альт) і фальклёрнага гурта “Вір” Беларускай Бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане.

Калі ласка, прыходзьце, будзем радыя граць і сьпяваць для вас у гэты дзень.

Беларуская грэка-каталіцкая царква ў Лёндане. Фота: www.archdaily.com
0 replies on “Анонс. 25/10/25 Музыкальна-паэтычная вечарына да Ночы расстраляных паэтаў у Беларускай царкве Лёндана”