Анонс: 6/12/2025 фальклярыстка Эвэліна Шчадрына запрашае пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ

Эвэліна Шчадрына запрашае пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ 2025/2025
Эвэліна Шчадрына запрашае пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ 2025/2025

Дарагія беларусы Лондану! 

Прапаную пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ! 

6 снежня запрашаю  вас у сваю фальклорную майстроўню паспяваць калядныя песні,  пагуляць у  калядныя гульні для стварэня перадсвяточнага настрою. Прыходзьце самі і дзяцей вазьміце, каб даведацца, што спакон веку спявалі беларусы у святочныя вечары перад Ражством і Новым годам.

А той, хто збіраецца і на Батлейкавае прадстаўленне (20.12), будзе мець магчымасць спяваць разам з артыстамі песні, якія мы з вамі вывучым пад час сустрэчы.

Калі: 6 снежня а 14.00

Дзе: Беларуская бібліятэка імя Ф.Скарыны (альбо Беларуская царква)

Кошт удзелу: £10 для дарослых (дзецям да 18, якія прыйдуць з бацькамі, уваход вольны).

Колькасць месцаў вельмі абмежаваная, таму прашу запісацца загадзя ў прыват:

WhatsApp +447780458500

Instagram: @evelina_shchadryna

FB: https://www.facebook.com/share/19hDkugUbJ/”

Эвэліна Шчадрына, кіраўніца гурта “Вір”. Фота: acyja.com
0 replies on “Анонс: 6/12/2025 фальклярыстка Эвэліна Шчадрына запрашае пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ”