
У Бэрліне 26 верасьня 2025 году адбылося ўручэньне прэмій Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі.
У намінацыі “Лепшыя артыкулы ў сфэры гуманітарных навук за 2024 г.” першую прэмію атрымала Вольга Лабачэўская за артыкул “Архіў забытай экспэдыцыі” у альбоме “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына”. Альбом упершыню зрабіў даступным для дасьледнікаў і шырокай публікі унікальны фотаальбом экспэдыцыі з калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі. Артыкул мастацтвазнаўцы Волькі Лабачэўскай дае чытачу магчымасьць паглыбіцца ў культурны кантэкст 1920-х гадоў, прасачыць жыцьцёвы шлях і ацаніць даробак Вацлава Ластоўскага як этнографа і арганізатара музэйнае справы, і прайсьці шляхам ягонае экспэдыцыі на Случчыну і Мазыршчыну.
Нашыя шчырыя віншаваньні спадарыні Вользе з пажаданьнем плёну ў далейшых дасьледаваньнях.
Альбом можна набыць у выдавецтве “Скарына”.