
Дзе: Conway Hall, 25 Red Lion Street London WC1R 4RL (недалёка ад станцыі Holborn).
Калі: 06.09, 10:00 — 16:30.
У наступную суботу, 6 верасьня, у Лёндане адбудзецца Шматкультурны кніжны кірмаш (Multicultural Book Fair), арганізаваны невялікімі тутэйшымі выдавецтвамі, бібліятэкамі і культурнымі цэнтрамі.
📚Прыходзьце прывітацца з Скарынаўскай бібліятэкай і нашым выдавецтвам, а таксама паглядзець, што іншыя ў Брытаніі пішуць пра свае культуры і досьведы, што перакладаюць на ангельскую і як распавядаюць пра сябе тутэйшаму грамадзтву.
🫶 Скарынаўская бібліятэка і Skaryna Press будуць паказваць плён супрацы — фотаальбом “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году” і рэпрадукцыі зь яго. Таксама будзе вялікі выбар кніг беларускіх выдавецтваў.
Наш стэнд — 32. Будзем вельмі радыя пагаманіць 🥰
➡️ Уваход вольны, але варта зарэгістравацца.
(На здымку: фэстываль PRADMOVA ў Познані, 2024 г.)