Скарынаўка сымбалічна далучаецца да Ночы Музэяў (у нашых музэйных залях ідзе рэканструкцыя і іх пашырэньне, гасьцей запрашаць няма як). Паслухайма ў гэтую ноч галасы мінулага, а на наступны год абяцаем зладзіць штось цікавае ў бібліятэцы.
Калі ласка, вашае ўвазе прадстаўляем урыўкі з запісаў прамоваў прафэсара Робэрта Оці, арцыбіскупа Дамініка Энрычы, біскупа Часлава Сіповіча, айца Язэпа Гэрмановіча, грамадзкіх дзеячаў Раісы Жук-Грышкевіч і Яна Міхалюка на адкрыцьці бібліятэкі, якое адбылося 15 траўня 1971.