У суботу 25 кастрычніка ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і Ўсіх Сьвятых Заступнікаў  Беларускага Народу адбыўся канцэрт у памяць Ночы растраляных паэтаў

Зладжаны па ініцыятыве айца Сяргея Стасевіча,  сьвятара Беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане, напярэдадні Дзядоў, наш канцэрт быў таксама запрашэньнем для беларусаў ушанаваць памяць продкаў у сакральнай царкоўнай прасторы,  запрашэньнем у госьці да Бога. 

Мастацкую праграму падрыхтавалі Алеся Манькоўская, Эвеліна Шчадрына, Хасэ-Мануэль Гандыа і фальклёрны гурт “Вір” Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны.

Дзякуй усім, хто наведаў нашую вечарыну, за добрыя словы, кветкі і цёплую атмасфэру!

0 replies on “У суботу 25 кастрычніка ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і Ўсіх Сьвятых Заступнікаў  Беларускага Народу адбыўся канцэрт у памяць Ночы растраляных паэтаў”