Ліст Міколы Абрамчыка

Скарынаўка пацешыла чарговай знаходкай – перабіраючы альбомы з маркамі з калекцыі айца Аляксандра Надсана, мы натрапілі на дагэтуль неапублікаваны ліст ад Міколы Абрамчыка, старшыні Рады БНР (1944-1970), да Чэслава Будзькі – дзеяча беларускай дыяспары ў Чыкага. У лісьце йдзе гаворка пра камплект марак БНР, якія захоўваліся Васілём Захаркам ад 1921 г. Чэслаў Будзька ў свой час перадаў Скарынаўцы шмат каштоўных матэрыялаў, у тым ліку і маркі БНР. Гэтая цікавая калекцыя яшчэ чакае свайго дасьледчыка.

0 replies on “Ліст Міколы Абрамчыка”