На сьвятога Юр’я ў Лёндане

На сьвятога Юр’я ў лёнданскім Фінчлі беларусы сьпявалі, вадзілі карагоды, елі абрадавую яешню і пірагі, гулялі ў гульні і абыходзілі царкву з каровай (каровы не было, але музэйны зубар прыдаўся).

Сьвяты Юр’я – апякун Беларусі – даваў урадлівасьць ніве і абараняў статак ад ваўкоў і ліхіх людзей… ёсьць для яго праца і ў нашым двары!

На здымках кідаецца ў вочы шыкоўны Неглюбскі ручнік: цяпер і Скарынаўка мае яго!

Здымкі Сашы Белавокай

0 replies on “На сьвятога Юр’я ў Лёндане”