Апекуны Скарынаўскае бібліятэкі выказваюць шчырую ўдзячнасьць д-ру Алану Флаўэрзу, Старшыню Англа-беларускага таварыства, за ягонае шчодрае ахвяраваньне бібліятэцы і перададзеныя матэрыялы з архіву Веры Рыч, выбітнай перакладніцы беларускае паэзіі.
Атрыманыя грошы будуць накіраваныя на паляпшэньне прасторы бібліятэкі, якая захоўвае каштоўную калекцыю кніг і артэфактаў, а таксама ўшанаваньне памяці Веры Рыч.
На здымку: д-р Алан Флаўэрз (справа) і апякун бібліятэкі Павал Шаўцоў (зьлева), трымаюць кнігу з архіву Веры Рыч. Падчас гадавога агульнага сходу Англа-беларускага таварыства, 15-03-2025.
