Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане

У буйнейшай бібліятэцы Еўропы адбылося святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На падзеі былі прэзентаваныя беларускія ўнікальныя выданні са збораў Брытанскай бібліятэкі, а таксама факсімільныя перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Photo ©British Library

Брытанская бібліятэка ўпершыню стала арганізатарам мерапрыемства з удзелам беларусаў.

На святкаванні прысутнічалі прадстаўнікі апякунскай рады Беларускай бібліятэкі імя Скарыны ў Лондане, кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Брытанскай бібліятэкі і беларускай амбасады ў Лондане.

Photo ©British Library
Photo ©British Library

Глядзіце больш фота з падзеі ў нашым альбоме ў Фэйсбук.

Tags from the story
0 replies on “Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане”