Ушанаваньне памяці Станіслава Шушкевіча

У дзень разьвітаньня зь першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам наведвальнікі Скарынаўскай бібліятэкі пакідалі свае думкі й спачуваньні ў мэмарыяльнай кнізе, адкрытай у ягоную памяць. Сярод іх – старшыня Англа-беларускага таварыства Алан Флаўэрз, старшыня ЗБВБ Мікалай Пачкаеў ды шмат іншых. Сьветлая памяць выдатнаму беларускаму палітыку, навукоўцу, імя якога назаўсёды будзе зьвязанае з нашай незалежнасьцю.

Пакінуць свой запіс у кнізе можна будзе цягам месяца пры наведваньні бібліятэкі.

0 replies on “Ушанаваньне памяці Станіслава Шушкевіча”