Катэдра міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларуская бібліятэка і музэй імя Ф. Скарыны ў Лёндане запрашаюць вас на міжнародны навуковы сымпозіюм, прысьвечаны 106-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сымпозіюм зьбярэ беларускіх гісторыкаў, палітолягаў, літаратура- і мовазнаўцаў з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Канады і Брытаніі. З пленарным дакладам выступіць вядомы мовазнаўца і грамадзкі дзеяч Вінцук Вячорка. Сымпозіюм пройдзе пад ганаровым патранатам Рэктара Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Урачыстае адкрыцьцё сымпозіюму адбудзецца 23 сакавіка 2024 г. а 14:00 (GMT) падчас адзначэньня Дня Волі Згуртаваньнем беларусаў у Вялікай Брытаніі ў Беларускім доме па адрасе 52 Penn Rd London N7 9RE. Далучыцца да сьвяткаваньня онлайн можна па спасылцы:
https://us02web.zoom.us/j/84558537098….
Сам сымпозіюм пройдзе 25 сакавіка 2024 г. у гібрыдным фармаце ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны па адрасе 37 Holden Rd London N12 8HS. Пачатак аб 11:00 (GMT) (праграма дадаецца).
Далучыцца да сымпозіюму можна, прайшоўшы бясплатную рэгістрацыю на Eventbrite https://www.eventbrite.co.uk/e/c-25-tickets-856101511667.