Гуканьне Вясны ў Лёндане 22/03/2025

Вясна ў старажытных беларусаў была пачаткам каляндарнага году. Яны адзначалі гэты час песьнямі і карагодамі, зьбіраючыся на ўзгорках, каб пагукаць вясну і растапіць зямлю ад зімовага сну. 

22 сакавіка беларуская суполка ў Лёндане гукала вясну ў садзе Скарынаўскай бібліятэкі з гуртом “Вір”: рабілі папяровых птушак, сьпявалі, вадзілі карагоды, ладзілі вясновыя гульні, ратаваліся ад навальніцы, частаваліся хатнімі смакоцьцямі і проста — добра бавілі час разам.

0 replies on “Гуканьне Вясны ў Лёндане 22/03/2025”