Графіка
Вялікую частку мастацкай калекцыі бібліятэкі складаюць творы графікі. Тут знаходзяцца рэдкія эскізы Каруся Каганца, арыгінальны малюнак Язэпа Драздовіча з аўтографам, лінарыты фінскага мастака, выпускніка Віцебскай мастацкай школы, Алексантэры Ахола-Вало, афорт Міхася Сеўрука, каляровыя манатыпіі Барыса Малкіна, значны збор афортаў Барыса Заборава і многія іншыя творы. Калекцыя графікі склала аснову выставы, што была наладжаная бібліятэкай у 2020 годзе на 100-я ўгодкі Віцебскага мастацкага аб’яднаньня УНОВИС.








2. Карусь Каганец. Эскіз паляўнічага з сабакам (магчымы аўтапартрэт). Год невядомы.
3. Язэп Драздовіч. Выраб самагону ў вёсцы. Арыгінал. 1923.
4. Алексантэры Ахола-Вало. “Лядашчая хата” (“Raihnainen taloko”). Лінарыт. 1928.
5. Міхась Сеўрук. “Дуб”. Вільня. Канец 1930-х.
6. Барыс Малкін. “Галава”. Манатыпія. 1968.
7. Барыс Забораў. Ілюстрацыя да кнігі Янка Купала. Выбраная лірыка. 1967. Аўтарскі адбітак.
8. Барыс Забораў. “Радуніца. Маці”. Станкавая графіка. 1975.