Cлавяназнаўцы й бібліятэкары ў падтрымку Ўкраіны

Бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны далучылася да міжнародных высілкаў ратаваньня і захаваньня ўкраінскай культурнай спадчыны і інфармацыі пра расійскую інтэрвенцыю ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Нашым фокусам стала архіваваньне крыніцаў, якія асьвятляюць удзел Беларусі і беларусаў у вайне. Мы таксама далучыліся да ініцыятывы “Беларусы ў Вялікабрытаніі для Ўкраіны“.

Брытанская асацыяцыя славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў (BASEES) асудзіла несправакаваную агрэсію расійскага ўраду і выказала салідарнасьць з украінскім народам, “чые дэмакратычныя свабоды і права на самавызначэньне цяпер пад пагрозай”. Сябры BASEES таксама салідарныя з расіянамі, “якія ўжо даўно страцілі свабоды, што цяпер могуць страціць і ўкраінцы, і якія не нясуць адказнасьці за ўчынкі сваіх лідараў”.

Кіраўніцтва Асацыяцыя славянскіх, ўсходнеэўрапейскіх і эўразійскіх дасьледаваньняў (ASEEES) асудзіла вайсковы напад на Ўкраіну і ўжываньне прэзыдэнтам Пуціным “гістарычных падтасовак і цынічнай хлусьні дзеля апраўданьня замаху на ўкраінскі сувэрэнітэт”.

Інстытут работнікаў бібліятэкарскай і інфармацыйнай сфэры (CILIP) – найбуйнейшая бібліятэкарская асацыяцыя Вялікабрытаніі – выказала салідарнасьць з украінскімі калегамі ў сувязі з вайсковай акцыяй Расіі. У сваім звароце інстытут заклікае забясьпечыць свабодную ад прымусу і бясьпечную працу бібліятэкарам, архівістам і работнікам сфэры інфармацыйнага мэнэджмэнту ва Ўкраіне, бо “цэльнасьць публічных дакумэнтаў, іхная захаванасьць і інтэлектуальная свабода цывільнага насельніцтва зьяўляюцца неабходнымі ўмовамі для існаваньня нацыянальнай дзяржавы, якая імкнецца да легітымнасці або аўтарытэту ў вачох міжнароднай супольнасці.”

Аб’яднаньне славянскіх і ўсходнеэўрапэйскіх бібліятэчных і інфармацыйных сэрвісаў (COSEELIS) у Вялікабрытаніі выказала падтрымку Ўкраіне і ўкраінцам на бацькаўшчыне і ў дыяспары, і тым, хто шукае цяпер прытулку. Брытанскія бібліятэкары адзначылі, што “такія страшныя падзеі найперш закранаюць самых уразьлівых”.

Захаваньне ўкраінскай спадчыны

Бібліятэкары па ўсім сьвеце цяпер шукаюць шляхоў уратаваньня культурнай спадчыны Ўкраіны, якая можа апынуцца пад пагрозай зьнішчэньня з-за нападу Расіі:

Здымак: Slava Ukraini by alestrafimienka is licensed under CC BY 4.0

Tags from the story
,
0 replies on “Cлавяназнаўцы й бібліятэкары ў падтрымку Ўкраіны”