Культурнае жыцьцё

Анонс: 6/12/2025 фальклярыстка Эвэліна Шчадрына запрашае пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ

“Дарагія беларусы Лондану!  Прапаную пачаць сумесную падрыхтоўку да КАЛЯДАЎ!  6 снежня запрашаю  вас у сваю фальклорную майстроўню паспяваць калядныя песні,  пагуляць у  калядныя гульні…

Ноч (не)растраляных паэтаў у Беларускай царкве ў Лёндане. 2025

У суботу 25 кастрычніка ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і Ўсіх Сьвятых Заступнікаў  Беларускага Народу адбыўся канцэрт у памяць Ночы растраляных паэтаў

Зладжаны па ініцыятыве айца Сяргея Стасевіча,  сьвятара Беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане, напярэдадні Дзядоў, наш канцэрт быў таксама запрашэньнем для беларусаў ушанаваць памяць продкаў…

Анонс. Сустрэча са старшынёй Інстытуту беларускае мовы Сьвятланай Лясовіч у Скарынаўцы 13/10/2025

Ці вы гаворыце і чытаеце па-беларуску, ці проста цікавіцеся  беларускай мовай і тым, як яна гучыць, жыве і разьвіваецца сёньня? Скарынаўская бібліятэка і выдавецтва…