Ноч расстраляных паэтаў

Ноч (не)растраляных паэтаў у Беларускай царкве ў Лёндане. 2025

У суботу 25 кастрычніка ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і Ўсіх Сьвятых Заступнікаў  Беларускага Народу адбыўся канцэрт у памяць Ночы растраляных паэтаў

Зладжаны па ініцыятыве айца Сяргея Стасевіча,  сьвятара Беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане, напярэдадні Дзядоў, наш канцэрт быў таксама запрашэньнем для беларусаў ушанаваць памяць продкаў…