У рамках фэстывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” 2 лістапада 2024 г. адбылася прэзэнтацыя альбому “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 г.: захаваная спадчына”, якая трансьлявалася з нашае бібліятэкі.
У ёй узялі ўдзел укладальніца альбому Вольга Лабачэўская, рэдактарка альбому Караліна Мацкевіч і рэдактар выдавецтва Skarynapress Ігар Іваноў. Падчас прэзэнтацыі быў паказаны арыгінальны альбом фотаздымкаў экспэдыцыі, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы. Прагучаў аповед пра экспэдыцыю, гісторыю ейных матэрыялаў (практычна страчаных на гэты момант) і працэс падрыхтоўкі фотаальбому здымкаў экспэдыцыі, які сёлета выйшаў у Лёндане.
Альбом можна пагартаць на сайце бібліятэкі, а прэзэнтацыю паглядзець таксама на YouTube-канале фэстывалю:
Замовіць альбом можна на сайце выдавецтва. https://skarynapress.com/kniharnia/lastouski-ekspedycyja/






